Усе навіны

«Будэ-Глімт» у 3-і раз за апошнія 4 сезоны стаў чэмпіёнам Нарвегіі

4 снежня, 13:00

Завяршыўся чэмпіянат Нарвегіі па футболе.

Залатыя медалі турніру заваяваў «Будэ-Глімт». Сярэбраным прызёрам стаў «Бран», бронзавым – «Тромсе». Наўпрост вылецелі «Стабек» і «Алесун», а «Валерэнга» згуляе ў плэй-оф за права застацца ў вышэйшым дывізіёне.

Гэта чэмпіёнства стала для «Будзе-Глімт» 3-м за апошнія 4 сезоны. Клуб у наступным годзе пачне свой шлях у еўракубках з 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

Хто прадставіць краіну ў Лізе Еўропы і Лізе канферэнцый залежыць ад пераможцы фіналу Кубка краіны, у якім 9 снежня сустрэнуцца «Будэ-Глімт» і «Мольдэ».

Калі фінал выйграе «Будэ-Глімт», то «Бран» згуляе ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы, а «Тромсе» і «Вікінг» будуць стартаваць з 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Калі трафей дастанецца «Мольдэ», то ў 1-м раўндзе Лігі Еўропы згуляе менавіта гэты клуб, «Бран» і «Тромсе» патрапяць у 2-і раўнд Лігі канферэнцый, а «Вікінг» не згуляе ў еўракубках.