Усе навіны

Дзмітрый Гушчанка: «Ад матчаў з «Макслайнам» ва ўсіх хлопцаў – ды, думаю, і ў трэнераў таксама – былі моцныя эмоцыі»

18 снежня, 20:52

Галкіпер «Віцебска» Дзмітрый Гушчанка распавёў пра суперніцтва з «Макслайнам».

– Вы адчувалі, што стасункі «Віцебска» з «Макслайнам» напружаныя? І калі так, то як гэта выяўлялася?

– Напружанне не адчуваў. Можа, таму, што «Макслайн» толькі на матчы прыязджаў да нас з Мінска, дзе базуецца і ўвесь час трэніруецца. Калі былі б пастаянна побач з намі, то гэта супрацьстаянне, магчыма, больш відавочна адчувалася б. А так, наадварот, ад матчаў з «Макслайнам» ва ўсіх хлопцаў – так, думаю, і ў трэнераў таксама – былі моцныя эмоцыі. Гэта нас па-добраму ўзбурыла, яшчэ мацней матывавала. І для мяне такое супрацьстаянне – толькі добра.

Тым больш «Макслайн» і публіку прыцягвае на стадыён, і антураж стварае якой трэба. І футбалістам ад гэтага толькі цікавей гуляць. А яшчэ ў гэтага праекта вялікія планы. Так што і самому хочацца гэтага суперніка перамагчы. Калі б такіх сустрэч, як у нас з ім, было больш, нашмат прыемней было б і самім гульцам, і заўзятарам. Тое, што цікавасць горада да футбола «Макслайн» павысіў, гэта адназначна. Перад нашай сустрэчай я бачыў, як людзі ідуць на стадыён, як яе абмяркоўваюць. А матч другога круга – гэта наогул. Яшчэ за месяц да яго ўвесь горад быў аблеплены афішамі, якія зазываюць на стадыён – «прыходзьце на футбол, гэта матч года, дэрбі Віцебска». Гэта крута, – сказаў Гушчанка.