Усе навіны

12 гульцоў «Чэлсі» не будуць даступныя на матч з «Крыстал Пэлас»

25 снежня, 09:00

«Чэлсі» застаўся без шэрагу гульцоў асновы перад матчам 19-га тура АПЛ супраць «Крыстал Пэлас», які пройдзе 27 снежня.

У гульні супраць «Вулверхэмптана» (1:2) траўмаваўся Леслі Угачукву. Таксама свае пятыя жоўтыя карткі ў сезоне атрымалі Коўл Палмер і Рахім Стэрлінг і зараз прапусцяць па 1 матчы з-за дыскваліфікацыі.

Майсес Кайседа і Энца Фернандэс прапусцілі гульню супраць «ваўкоў» з-за хваробы.

Таксама працягваюць аднаўляцца пасля траўм Бэн Чылуэл, Роберт Санчэс, Трэва Чалоба, Карні Чуквуэмека, Марк Кукурэлья, Уэслі Фафана і Рыс Джэймс.

«Чэлсі» займае 10-е месца ў АПЛ. Каляндар клуба можна паглядзець тут.