Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» пацвердзіла падпісанне кантракту з Лапцевым

3 студзеня, 12:06

32-гадовы беларускі нападаючы Дзяніс Лапцеў падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ».

Раней футбаліст выступаў за «Славію», «Шахцёр», «Дынама» Брэст, «Рух», маскоўскае «Тарпеда», «Тосна» і БАТЭ.

У мінулым сезоне за барысаўчан правёў 34 матчы ва ўсіх турнірах, забіў 17 мячоў, аддаў 6 галявых перадач. Падрабязная статыстыка па спасылцы.