Усе навіны

Педры: «Глядзеў, як трэніруецца Месі, і думаў: «Што я тут раблю?»

3 студзеня, 12:30

Паўабаронца «Барселоны» Педры распавёў пра былога аднаклубніка Ліянеля Месі.

«Месі – найлепшы гулец у гісторыі. Я глядзеў, як ён трэніруецца, і думаў: «Што я тут з ім раблю?». Я ўвесь час глядзеў бы на яго.

Калі я прыбыў у «Барсу», першым, каго я ўбачыў у распранальні, быў Месі. У яго была такая аўра», – сказаў Педры ў гутарцы з Ібаям Льянасам.