Усе навіны

«Рома» зрабіла запыт па цэнтрбэку Хейзену, але «Юве» хоча аддаць гульца ў «Фразінонэ»

4 студзеня, 22:05

«Рома» спрабуе арандаваць 18-гадовага цэнтральнага абаронцы «Ювентуса» Дзіна Хейзена.

У трансферы нідэрландца асабіста зацікаўлены Жазэ Маўрынью, сам гулец таксама хоча перайсці ў «Рому». Але перамовы ўскладняюцца тым, што яшчэ ў канцы снежня «Ювентус» дамовіўся аддаць Дзіна ў «Фразінонэ». Цяпер рымскі клуб актыўна спрабуе перахапіць Хейзена.

18-гадовы Хейзен перайшоў у сістэму «Ювентуса» летам 2022 года. У гэтым сезоне нідэрландскі цэнтрбек толькі аднойчы згуляў у матчы першай каманды, выйшаўшы на 13 хвілін супраць «Мілана». У асноўным Дзіна выкарыстоўваюць у «Ювентус» U-23.