Усе навіны

Прэзідэнт «Сталі» Клімек: «Сумы кампенсацыі за Шкурына няма, мы дамовіліся па-джэнтльменску»

9 студзеня, 20:21

Прэзыдэнт «Сталі» Яцэк Клімек распавёў пра дэталі новага кантракту беларускага нападаючага каманды Іллі Шкурына.

– Сумы кампенсацыі няма. Мы па-джэнтльменску дамовіліся, што ніводны з бакоў не будзе дастаўляць адзін аднаму непрыемнасцяў. Гэта крыху падобна да сiтуацыi Саіда Хамуліча (экс-форвард каманды, які быў прададзены ў «Тулузу» за 2,5 мільёна еўра – Tribuna.com). Калі для ўсіх была добрая прапанова, мы не стваралі ніякіх праблем, – сказаў Клімек.