Усе навіны

Шкурын больш не належыць ЦСКА

10 студзеня, 11:59

Як стала вядома Tribuna.com, беларускі нападаючы Ілля Шкурын ужо не належыць ЦСКА.

Нагадаем, у ліпені паведамлялася, што пераход форварда ў польскую «Сталь» адбыўся на правах арэнды з расійскага клуба, якому належалі правы на беларуса.

Аднак, паводле нашай інфармацыі, пазней пагадненне з ЦСКА, разлічанае да лета 2024-га, было скасаванае, і Шкурын заключыў паўнавартасную дамову з польскім клубам.

Адзначым, 8 студзеня форвард працягнуў кантракт са «Сталлю» да 2025 года. Статыстыка гульца даступная па спасылцы.