Усе навіны

Кіраўнік старога «Нафтана» Бандарчук пра вылет з кубка: «Хлопцы думалі, што прыедуць у Доўбізна і на адной назе выйграюць»

11 студзеня, 09:45

Старшыня ГА «ФК «Нафтан» Дзмітрый Бандарчук распавёў, што стала прычынай няўдачы каманды ў Кубку Беларусі.

– Вылет з Кубка краіны ў гульні з «Нівай» хаця б часткова можна было б растлумачыць доўгай дарогай у Доўбізна праз усю краіну? Але ж каманда адпраўлялася на матчы напярэдадні.

– Цалкам дакладна. Мы прыехалі за дзень да гульні, спыніліся пад Брэстам. Той выпадак – расхлябанасць і поўная недаацэнка суперніка. Хлопцы былі аштрафаваныя. Плюс да ўсяго, у калектыве былі рознагалоссі. Па тэлевізійнай карцінцы гэта, мусіць, было цяжка заўважыць. А вось ужывую – цалкам. Не было ў нас адзінай каманды. Гульцы «піхалі» адзін аднаму, прычым у грубай форме. Каманда так не павінна паводзіць сябе на полі. Не было калектыва. Хлопцы думалі, што зараз прыедуць і на адной назе выйграюць. У выніку пасыпаліся, а сабрацца ўжо не маглі.

Гэта жудасна. Так, так у футболе бывае. Мы не павінны былі так гуляць. «Ніва», напэўна, адчула прыкладна такі ж фурор, як і мы самі на «Барысаў-Арэне», калі выйгралі ў БАТЭ. Але калі БАТЭ тады стараўся, спрабаваў узяць гульню ў свае рукі і неяк пераламаць ход сустрэчы, кантраляваў мяч, то мы проста апусцілі рукі і перасталі гуляць. Сорам-ганьба, – сказаў Бандарчук.