Усе навіны

Дублёры мiнскага «Дынама» у сезоне-2024 могуць быць уключаныя ў Д2 (football.by)

12 студзеня, 23:07
3

Напярэдадні ў Доме футбола прайшло пасяджэнне савета клубаў вышэйшай і першай лігі. У прыватнасці, на ім абмяркоўвалі фармат правядзення другой лігі з улікам магчымага ўключэння дублюючых каманд вышэйшай лігі.

Як адзначае football.by, падчас паседжання прагучала ідэя ўключэння дубля мінскага «Дынама» адразу ў першую лігу. Гэта можа адбыцца, калі ў турніры не змогуць удзельнічаць цотная колькасць каманд.

Плануецца, што ў Д3 прымуць удзел 24 ці 28 каманд. З іх – 16 (ці 15) дубляў каманд вышэйшай лігі.

Пытанне пра рэфармацыю другой лігі будзе вырашанае падчас паседжання выканкама АБФФ.