Усе навіны

Руслан Лісаковіч пакінуў махачкалінскае «Дынама»

20 студзеня, 23:27
2

Беларускі футбаліст Руслан Лісаковіч пакінуў махачкалінскае «Дынама» з Д2 Расіі.

Клуб і паўабаронца дамовіліся аб скасаванні кантракту па ўзаемнай згодзе.

На рахунку Лісаковіча 20 матчаў у Д2 Расіі за год.

Раней паведамлялася, што футбаліст у кастрычніку паўдзельнічаў у п'янай бойцы ў Партугаліі. У выніку Лісаковіч упаў галавой аб асфальт і атрымаў сурʼёзную траўму. З тых часоў на поле не выходзіў.