Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Думаю, з Сагiтавым падпiшам кантракт. Садaўнічага не бралі ў Магілёў з-за дыскваліфікацыi»

24 студзеня, 12:07

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дняпром» (2:1).

– Перш за ўсё, добра, што нам удалося, дзякуючы кіраўніцтву каманды, захаваць 95 працэнтаў складу. У нас засталася каманда фактычна леташняя, сышлі толькі Грыбоўскі і Красноў.

Што да навiчкоў, спадабаўся Сагітаў. Я думаю, што мы з ім падпішам кантракт. Перспектыўны хлопец. Хаця мы другі тайм, мякка скажам, дрэнна правялі. Мы добра згулялі толькі першыя 30 хвілін. Ну, будзем працаваць.

– Звязваеце гэта з тым, што ў першым тайме гуляў касцяк каманды?

– Не тое, каб касцяк, а каманда, якая засталася з мінулага года. Няма Вані Садaўнічага. Мы яго нават не бралі ў Магілёў, таму што ён дыскваліфікаваны на шэсць [афiцыйных] гульняў. Ён працуе асобна. Акрамя таго, добра ўпісаўся Лёша Лаўрык. Так, мы задаволеныя тым, як ішла гульня першыя 30 хвілін.

– А што скажаце пра трох афрыканскіх хлопцаў?

– Пакуль не скажу нічога. У нас яшчэ будуць гульні – паглядзім. На сёння патрабаванні мяне і нашага трэнерскага штаба задавальняе Сагітаў, – сказаў Кавалевіч.