Усе навіны

Зайцаў прапаноўваў фінансавую дапамогу ўласніку «Арсенала», але той пабаяўся страты кантролю над клубам

26 студзеня, 20:52

Як стала вядома Tribuna.com, дзяржынскі «Арсенал» заяўляецца ў вышэйшую лігу. Экс-уладальнік брэсцкага «Дынама» i «Руха», рэжымны «бізнесмен» Аляксандр Зайцаў прапаноўваў фінансавую дапамогу ўладальніку дзяржынскага клуба Аляксею Меляшкевічу.

Яшчэ ў 2023 годзе, калі «Арсенал» меў сур'ёзныя фінансавыя праблемы, на Меляшкевіча выйшаў Зайцаў з прапановай дапамагчы фінансава.

Аднак гаспадар дзяржынскага клуба ад такога варыянту адмовіўся. Па-першае, у Д2 ён яшчэ мог цягнуць каманду самастойна. А па-другое, Меляшкевіч, па словах суразмоўцаў Tribuna.com, баяўся, што, атрымаўшы дапамогу ад Зайцава, можа страціць кантроль над «Арсенала».

Такое супрацоўніцтва Меляшкевіч разглядаў як самы крайні варыянт. Аднак згода маскоўскага «Лакаматыва» на супрацоўніцтва пазбавіла ад неабходнасці карыстацца гэтай магчымасцю, хаця Зайцаў у пачатку 2024-га нагадваў пра сябе.