Усе навіны

Хаві сказаў у камеру «Ганьба» пасля таго, як галоўны арбітр праглядзеўшы VAR адмяніў пенальці ў вароты «Вільярэала»

27 студзеня, 23:44

«Вільярэал» перамог «Барселону» ў матчы 22-га тура Ла Лігі – 5:3.

У кампенсаваны да другога тайма час, пры ліку 3:3, адбыўся эпізод з удзелам Ілкая Гюндагана і Санці Камесаньі.

Немец спрабаваў прастрэліць уздоўж брамы, але трапіў у локаць Камесаньі, які выскачыў, што заблакаваць мяч.

Галоўны арбітр Хасэ Мантэра спачатку прызначыў пенальці, але пасля прагляду VAR адмяніў сваё рашэнне.

Пасля гэтага галоўны трэнер каталонцаў Хаві павярнуўся да камеры каля сябе і сказаў: «Ганьба».

Каталонцы ў выніку прапусцілі яшчэ два галы ў дадатковы час і прайгралі матч.