Усе навіны

Ілля Кухарчык: «Не хацелася б раскрываць лічбы ў «Нёмане», але тут буду крыху больш атрымліваць, чым у «Белшыне»

30 студзеня, 21:15

Нападаючы «Нёмана» Ілля Кухарчык распавёў пра свой сыход з «Белшыны».

– Я ўжо не першы год у Бабруйску і я шмат чаго пабачыў, таму не хацелася збягаць з тонучага карабля і пакінуць каманду ў вышэйшай лізе, але так ужо атрымалася. Спадзяюся, што «Белшына» вернецца сёлета ў вышэйшую лігу. Жадаю ім усяго найлепшага.

– Дык вам штосьці недаплацілі?

– Трохі надаплацілі, але абяцалі вярнуць. Таму спадзяемся, чакаем і верым. Не тое каб шмат, але на жыццё. У Бабруйску не такія вялікія фінансы. Не хацелася б раскрываць лічбы ў «Нёмане», але тут буду крыху больш атрымліваць.

– Гатовыя да канкурэнцыі?

– Канкурэнцыя – гэта заўсёды добра. Будзем старацца і змагацца на месца ў стартавым складзе. Ніякіх праблем у гэтым не бачу, – сказаў Кухарчык