Усе навіны

«Барселона» хоча падпісаць хаўбека «Жыроны» Гарсію

31 студзеня, 15:24

У планах «Барсы» падпісаць летам хавбэка «Жыроны» Алеіша Гарсію за 14 мільёнаў еўра замест дваццаці.

Першапачаткова Гарсію планавалі падпісаць у зімовае трансфернае акно, аднак з-за фінансавых накладак гэта аказалася немагчымым.

Паводле інфармацыі Mundo Deportivo, «Барселона» пачала падрыхтоўку да падпісання Гарсіі гэтым летам. Каталонцы хочуць знізіць цану за хавбэка з 20 да 14 млн еўра. У здзелку можа быць таксама ўключаны адзін з гэтых трох гульцоў: Пабла Торэ або Эрык Гарсія, якія выступаюць за «Жырону» на правах арэнды, альбо Арыёль Рамэу, які перайшоў у «Барселону» гэтым летам.

Алеіш Гарсія сам выказваў жаданне далучыцца да «Барселоны». У «Жыроне» ж засталіся незадаволеныя такімі заявамі гульца.

Кантракт Гарсіі з «Жыронай» дзейнічае да лета 2026 года. Статыстыка 26-гадовага хаўбека тут.