Усе навіны

Праект «Цэнтр развіцця футбола» Зайцава на мяжы закрыцця, каманда можа зняцца з удзелу ў Д2.

31 студзеня, 17:24
1

Як стала вядома Tribuna.com, праект «Цэнтр развіцця футбола», які ўключае ў сябе акадэмію і каманду, якая па выніках сезона-2023 заваявала пуцёўку ў першую лігу, можа спыніць існаванне.

Клуб разглядае варыянт зняцця з удзелу ў Д2.

Нагадаем, кіруе праектам рэжымны «бізнесмен» Аляксандр Зайцаў, які раней валодаў брэсцкімі «Дынама» і «Рухам».

У гэтыя дні «Цэнтр развіцця футбола» прымае ўдзел у турніры «Белазавец» у Жодзіне.