Усе навіны

Зіновіч і Лазарчык могуць папоўніць «Нафтан», Даўгяла пакінуў клуб

2 лютага, 15:55

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак распавёў, як можа змяніцца склад клуба.

– Магчыма, у камандзе апынуцца цэнтральныя абаронцы Дзіма Зіновіч з брэсцкага «Дынама» і Сямён Лазарчык, выхаванец «Іслачы», які пагуляў у Славакіі і заканчваў мінулы сезон у першалігавым «Слоніме-2017». Таксама на праглядзе некалькі футбалістаў з Расіі. Або ўжо будзем разлічваць на гэтых выканаўцаў, або працягнем шукаць больш майстравітых і падрыхтаваных. Працэс камплектавання ідзе бесперапынна. Ужо на кантракце атакуючы паўабаронца Раман Папарыга з «Нёмана». Даўно падпісалі гульца абароны Арцёма Шчадзіна, чый досвед выступаў у Расіі павінен нам дапамагчы.

– У якім статусе сёння ў клубе Ігар Даўгяла, які завяршыў кар'еру?

– Ні ў якім. Наколькі мне вядома, ён будзе жыць і працаваць у родным Віцебску, – сказаў Рыбак.