Усе навіны

Біёнчык пра разгром «Нівы»: «Задаволены вынікам, але ёсць кадравыя праблемы і страты»

3 лютага, 20:23

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў разгром «Нівы» (6:0).

– Любая кантрольная гульня інфарматыўная з пункту гледжання аналізу вынікаў падрыхтоўкі. І сённяшні матч – не выключэнне.

Супернік у нас быў мацёры – шмат прозвішчаў, значных для Беларусі, у гэтай камандзе. Таму, вядома, удалося дасягнуць пэўных мэтаў, матч даў дастаткова інфармацыі.

А сёння наша мэта – арганізацыя гульні і рэалізацыя таго матэрыялу, які мы напрацоўвалі на тыдні. І магу сказаць, што я задаволены вынікам, хлопцы дзейнічалі добра.

Што тычыцца першага адрэзка другога збору, то ў цэлым ён праходзіць пазітыўна, але ёсць кадравыя праблемы і страты, а гэта не радуе. Сёння, напрыклад, у гульні страцілі рабых... – сказаў Біёнчык.