Усе навіны

Трэнер «Паперпрама» Краўчанка: «Я так разумею гэта пытанне вырашанае, што ў першай лізе будзе ўдзельнічаць 20 каманд»

4 лютага, 16:18
1

Галоўны трэнер «Паперпрама» Аляксей Краўчанка пракаментаваў пашырэнне колькасці ўдзельнікаў першай лігі.

– Як вы ставіцеся да павелічэння каманд у першай лізе?

– Я так разумею гэта пытанне вырашанае, што будзе ўдзельнічаць 20 каманд.

Калі шчыра, стаўленне і негатыўнае і ў той жа час пазітыўнае. Здаецца больш гульняў, больш гульнявой практыкі. Але правесці больш за 40 гульняў (38 у чэмпіянаце і некалькі гульняў у Кубку) за 8 месяцаў вельмі складана. На дадзены момант першая ліга – гэта паўпрафесійны турнір. У многіх каманд няма нават харчавання спартсменам. А аднаўленне пры такім календары гуляе ключавое значэнне. Плюс у кожнай камандзе па-добраму, трэба мець дастатковую колькасць футбалістаў, пажадана па 2 гульца на пазіцыю. Калі б Чэмпіянат пачынаўся 1 сакавіка (з дазаяўкай да 1 красавіка), я быў бы двума рукамі за. Але многія каманды выходзяць з адпачынку толькі 1 лютага. І да 1 сакавіка ўсе клубы будуць недаўкамплектаваны. Гэтая рэформа 100 адсоткаў пойдзе ў плюс маладым камандам і маладым футбалістам, якія будуць удзельнічаць у гэтым чэмпіянаце, а як адбіцца на больш дасведчаных калектывах даведаемся ў снежні, – сказаў Краўчанка.