Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «8 гадоў таму ў мяне было адчуванне, што ЛЧ не па плячы «Сіці. Цяпер мы можам гэта зрабіць»

13 лютага, 20:24

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла падзяліўся чаканнямі ад першага матча 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена», які пачнецца ў 22.00.

«Калі я прыехаў сюды восем гадоў таму, у мяне было адчуванне, што, магчыма, гэты турнір нам не пад сілу. Цяпер увесь клуб верыць, што мы можам гэта зрабіць. І гэтая лепшая спадчына, якую мы пакідаем клубу.

Мы не вырашым зыход супрацьстаяння заўтра, але нам патрэбен добры вынік, каб завяршыць справу ў Манчэстэры.

«Капенгаген»? Я б сказаў, што яны згаладаліся па турнірах, поўныя энергіі і выйдуць са свежай галавой. У іх было шмат часу на падрыхтоўку да матчу», – сказаў Гвардыёла.