Усе навіны

Анатоль Байдачны: «Замест таго, каб стварыць 5-6 каманд добрага ўзроўню, у Беларусі займаюцца міжусобнымі войнамі»

13 лютага, 21:45
12

Экс-трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны падзяліўся меркаваннем пра чэмпіёнства мінскага «Дынама».

– У мінулым сезоне мінскае «Дынама» упершыню з 2004 года стала чэмпіёнам. Пры гэтым многія заўзятары негатыўна адрэагавалі на перамогу, гаворачы пра адмінрэсурс. Як рэагуеце на гэта?

– Я заўсёды да такіх рэчаў дрэнна стаўлюся. Перамагаць трэба сумленна. Лічу, чэмпіён не павінен мець патрэбу ў нечай дапамозе.

Вось яшчэ адна бяда беларускага футбола. Усё падзелена на нейкія незразумелыя перыяды. У адзін момант федэрацыя і іншыя інстанцыі спрабавалі скінуць мінскае «Дынама» з п'едэстала, асабліва да гэтага БАТЭ імкнулася. Скінулі. Потым спрабавалі скінуць само БАТЭ. Памёр стваральнік барысаўскага клуба Капскі – скінулі БАТЭ з п'едэстала. Стаў наймацнейшым «Шахцёр» з Салігорску. Потым прыйшла ідэя зноў зрабіць «Дынама» чэмпіёнам! Скінулі Салігорск.

Замест таго, каб стварыць пяць-шэсць каманд добрага ўзроўню, займаемся міжусобнымі войнамі. Гэта няправільна, да развіцця футбола гэта не вядзе, толькі да дэградацыі, – сказаў Байдачны.

Паказаць яшчэ 12