Усе навіны

«Нёман» падпісаў кантракт з Русланам Лісаковічам, які восенню, выпіўшы, атрымаў траўму галавы ад удару аб асфальт

15 лютага, 14:41
1

21-гадовы беларускі паўабаронца Руслан Лісаковіч заключыў кантракт з «Нёманам».

У студзені футбаліст пакінуў махачкалінскае «Дынама». На рахунку Лісаковіча 20 матчаў у Д2 Расіі за год. Падрабязная статыстыка гульца па спасылцы. Усе трансферы гродзенскай каманды па спасылцы.

Раней паведамлялася, што гулец можа пачаць выступаць за «Нёман» толькі летам з-за наступстваў атрыманай восенню ў нецвярозым стане траўмы галавы ад удару аб асфальт у Партугаліі.