Усе навіны

Кубараў пацвердзіў, што будзе трэніраваць «Арсенал»

15 лютага, 16:27

Беларускі спецыяліст Алег Кубараў на працягу сезона-2024 будзе працаваць з дзяржынскім «Арсеналам». Трэнер сам пацвердзіў гэты інсайд.

– Так, гэта не чуткі. Інфармацыя праўдзівая. Мы ўжо нейкі час працуем у звязцы з Вячаславам Вашкевічам. Вам, напэўна, вядома, што ў гэтага трэнера няма неабходнай ліцэнзіі, таму мяне запрасілі выконваць ролю галоўнага. Пазнаёміліся з ім зусім нядаўна – ужо ў «Арсенале», раней адзін аднаго не ведалі, – сказаў Кубараў.