Усе навіны

Украінец Куцепаў застаўся ў «Арсенале» памочнікам расiянiна Вашкевіча, у штаб дзяржынцаў увайшоў экс-трэнер сістэмы «Спартака» Драсвянікаў

16 лютага, 11:25

Расiйскі галоўны трэнер дзяржынскага «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч распавёў пра свой штаб.

– Хто ўваходзіць у трэнерскі штаб «Арсенала»?

– Літаральна на мінулым тыдні да нас прыехаў трэнер па фізпадрыхтоўцы Даніл Драсвянікаў. Ён ужо паспеў папрацаваць на добрым узроўні ў расiйскім футболе. Такі спецыяліст нам зараз вельмі неабходны.

Яшчэ два памочнікі – Алег Трубіла і трэнер па брамнiках Ігар Куцепаў.

А, скажам так, нашым куратарам выступае Алег Кубараў, бо ў яго ёсць адпаведная катэгорыя.

Пакуль ніякіх пытанняў ці нараканняў да прафесіяналізму спецыялістаў, якія былі тут раней, не ўзнікае, – сказаў Вашкевіч.

58-гадовы ўраджэнец Харкаўскай вобласці Куцепаў працуе ў дзяржынскай камандзе з 2022 года. У пачатку 90-х правёў 4 сустрэчы за зборную Украіны.

40-гадовы расійскі трэнер па фізпадрыхтоўцы Драсвянікаў раней працаваў у «Шынніку», «Калузе» і «Спартаку-2».