Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «Да супрацоўніцтва «Арсенала» з маскоўскім «Лакаматывам» стаўлюся станоўча»

23 лютага, 20:01

Экс-абаронца маскоўскага «Лакаматыва», беларус Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем пра патэнцыйнае супрацоўніцтва яго былога клуба і дзяржынскага «Арсенала».

— Кіраўнік «Арсенала» — мой добры сябар, але я яшчэ з ім не размаўляў з гэтай нагоды. Не ведаю якія там умовы і якія дамоўленасці. Я не магу казаць, калі я не валодаю інфармацыяй.

— Але ў прынцыпе як ставіцеся да такога супрацоўніцтва?

— Стаўлюся станоўча. Таму што ёсць шмат хлопцаў, якія не дараслі да асноўнага складу, але ўжо перараслі дзіцячыя каманды і ім трэба гуляць — або ў другой, першай лізе чэмпіянату Расіі або ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, — сказаў Гурэнка.