Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «Самая моцная зборная Беларусі была пры Байдачным, мы гатовы былі выйсці на буйны турнір»

28 лютага, 23:48

Беларускі трэнер Сяргей Гурэнка падзяліўся ўспамінамі пра гульню за зборную Беларусі.

– Што для вас азначала гуляць за зборную Беларусі?

– Калі мы гулялі дома асабліва, і ты глядзіш на поўны стадыён, глядзіш на людзей, калі людзі са сцягамі заўзелі прама на стадыёне, і ўсё гэта было вельмі шчыра, накатвалі слёзы.

Я лічу, што самае вялікае, што не атрымалася – гэта патрапіць на вялікі турнір менавіта са зборнай. Хоць па падборы гульцоў мы былі вартыя гэтага, але... дурні былі.

– Чаму беларуская зборная паказвала хаця б адносныя поспехі толькі тады, калі яе ўзначальвалі трэнеры не з постсавецкай прасторы?

– Ну я думаю, што ў нас ні пры адным трэнеры не было годных вынікаў. Я кажу і паўтараю, што наймацнейшая зборная – гэта, вядома, пры Байдачным. Наймацнейшы быў падбор гульцоў, і мы рэальна тады паказвалі самы якасны футбол, тады мы гатовы былі выйсці на буйны турнір. Але зноў жа, наша вось гэтае раздзяўбайства, яно нам не дапамагло, – адказаў Гурэнка.