Усе навіны

Цімафей Юрасаў: «У серыі пенальці матчу за Суперкубак быў упэўнены ў адным сэйве дакладна»

5 сакавіка, 10:22

Галкіпер «Тарпеда-БелАЗ» Цімафей Юрасаў расказаў аб серыі пенальці ў матчы Суперкубка супраць мінскага «Дынама» (0:0, пен: 4:3). Брамнік адбіў два пенальці.

– Перад гульнёй папярэджвалі, каб быў гатовы. Калі нічыя, то выйшаў бы на серыю пенальці. Не было нервовасці, таму што я быў упэўнены ў адным сэйве дакладна.

Тут заслуга ўсёй каманды. 90 хвілін дзецюкі бегалі. Проста так атрымалася, што я паставіў кропку. Калі забілі апошні пенальці, то не паверыў нават. Гляджу: усе бягуць. Не перадаць гэтыя эмоцыі, – сказаў Юрасаў.