Усе навіны

«Рэал» і «Манчэстэр Сіці» выйшлі ў 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў

7 сакавіка, 08:25

Сталі вядомы наступныя два ўдзельнікі чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў.

У 1/8 фіналу «Рэал» прайшоў «Лейпцыг» – 1:0 і 1:1. У другой пары «Манчэстэр Сіці» двойчы па 3:1 абыграў «Капенгаген».

«Рэал» і «Сіці» далучыліся да «Баварыі» і «ПСЖ», якія сталі першымі ўдзельнікамі 1/4 фіналу.

На наступным тыдні ў 1/8 фіналу ЛЧ будуць гуляць «Арсенал» – «Порту» (першы матч – 0:1), «Барселона» – «Напалі» (1:1), «Атлетыка» – «Інтэр» (0: 1) і «Барусія» Дортмунд – ПСВ (1:1).