Усе навіны

Трэнер «Капенгагена» Неструп: «Гульцы «Ман Сіці» працуюць як праклятыя»

7 сакавіка, 10:57

Галоўны трэнер «Капенгагена» Якаб Неструп пракаментаваў паражэнне ад «Манчэстэр Сіці» (1:3) у матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Мы гуляем з імі ў ЛЧ другі сезон запар, і яны становяцца ўсё лепшымі. Індывідуальна гэта топ-футбалісты – як тыя, хто выходзяць у аснове, так і тыя, хто на лаўцы запасных. У іх ёсць гнуткасць, структура і калектыўны розум. Гэта неверагодна.

Што я запомню з гэтых двух матчаў супраць «Сіці», дык гэта тое, што іх гульцы працуюць як праклятыя (Неструп сказаў па-ангельску: «They work fucking hard» – заўв. Tribuna.com). Яны фізічна моцныя, гэта топ-каманда, якая да таго ж валодае футбольным інтэлектам, добра падрыхтаваная тэхнічна і тактычна», – сказаў Неструп.