Усе навіны

Мілітаа – у заяўке «Рэала» на матч з «Атлетыкам», апошні раз ён гуляў у жніўні мінулага года

30 сакавіка, 17:45

«Рэал» апублікаваў заяўку на матч 30-га тура з «Атлетыкам».

У спіс увайшоў цэнтральны абаронца мадрыдцаў Эдэр Мілітаа, які апошні раз выходзіў на поле 12 жніўня, калі атрымаў траўму крыжападобнай звязкі калена і выбыў на 7,5 месяцаў.

«Ён не ў лепшым стане, але ён гатовы, мы вельмі шчаслівыя», – пацвердзіў вяртанне бразільца галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці.

Матч «Рэал» – «Атлетык» адбудзецца 31 сакавіка. Старт а 22:00.