Усе навіны

«Ман Сіці» у матчы супраць «Арсенала» не забіў дома ўпершыню за 58 матчаў

31 сакавіка, 21:07

«Манчэстэр Сіці» згуляў унічыю з «Арсеналам» (0:0) у матчы 30-га туру АПЛ.

«Сіці» не здолеў забіць ніводнага мяча на «Этыхад Стэдыум» (хатняя арэна «Манчэстэр Сіці» – заўв. Tribuna.com) упершыню за 58 матчаў.

У апошні раз «гараджане» не забівалі больш за два гады таму – у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Спортынгу» 9 сакавіка 2022 года (0:0).