Усе навіны

Луіс Рубіялес: «Словы Эрмоса нельга паставіць пад сумнеў, а мае можна? Гэта таму што я мужчына?»

4 красавіка, 18:15

Былы прэзідэнт Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) Луіс Рубіялес пракаментаваў пацалунак футбалісткі зборнай Іспаніі Джэні Эрмоса пасля фіналу жаночага чэмпіянату свету.

«Сексуальны злачынец не пытаецца. Ніякага сексуальнага кантэксту не было (у пацалунку – заўв.). Яна сказала мне, што ўсё нармальна. Нават у сваім аповядзе яна прызнае гэта.

Джэні была такога ж меркавання, як і я, пазней яна яго змяніла. Агрэсіі не было ні ў якім разе. Яна сама адразу ж выступіла з абвяржэннем. Місіс Эрмоса змяніла сваю версію.

Яна не рабіла гэтага ў самалёце. Яе словы нельга паставіць пад сумнеў, а мае можна? Гэта таму, што я мужчына? Яны жадаюць абмежаваць свабоду думкі.

Ніхто не зможа даказаць, што (на яе – заўв.) быў ціск. Іспанская сістэма правасуддзя абапіраецца на доказы», – сказаў Рубіялес.

Нагадаем, у лістападзе 2023 года Спартыўны адміністрацыйны суд Іспаніі адхіліў Рубіялеса ад любой футбольнай дзейнасці на 3 гады.

Функцыянера пакаралі за пацалунак Джэні Эрмоса на цырымоніі ўзнагароджання пасля фіналу жаночага чэмпіянату свету і за дакрананне да сваіх геніталій у VIP-ложы, калі ён дэманстраваў непрыстойны жэст.

За кожнае з гэтых дзеянняў Рубіялес атрымаў ад суддзі па паўтара гады.