Усе навіны

«Баварыя» ўпершыню з 2000 года прайграла дэбютанту Бундэслігі

6 красавіка, 20:40

«Баварыя» саступіла «Хайдэнхайму» (2:3) у матчы 28-га тура чэмпіянату Германіі. Каманда ўпершыню з 2000 года прайграла дэбютанту Бундэслігі.

У кастрычніку 2000 года каманда саступіла «Энергі» з Котбуса з лікам 0:1, але ўсё роўна ў выніку стала чэмпіёнам.

Лідарам зараз з'яўляецца «Баер». Каманда апярэджвае «Баварыю» на 16 ачкоў. У выпадку перамогі над «Вердэрам» у наступным туры каманда з Леверкузена стане чэмпіёнам краіны.

Бягучая турнірная табліца тут.