Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «Саступае «Гомель» у класе камандам як мінскае «Дынама», «Нёман» – выйграваць можам толькі за кошт галоў»

13 красавіка, 20:11

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў пракаментаваў паражэнне ад мінскага «Дынама» (0:1) у чацвёртым туры ЧБ.

«Калі шчыра, нічога не хочацца каментаваць… Зноў казаць гэтыя банальнасці пра роўную гульню ці нешта яшчэ. Саступаем мы ў класе такім камандам, як мінскае «Дынама», «Нёман». І выйграваць мы можам у іх толькі за кошт таго, што забіваем галы.

Па гульні – моманты былі і ў нас, і ў «Дынама». Яны свой момант забілі, а мы – не», – сказаў Гараўцоў.