Усе навіны

Ягор Зубовіч: «На дадзеным этапе пры штучных палях «Нёман» павінен браць па максімуме»

17 красавіка, 15:51

Форвард гродзенскага «Нёмана» Ягор Зубовіч расказаў пра выхады на поле з лавы запасных, а таксама пра неабходнасць забраць максімальную колькасць «вясновых» ачкоў.

– Успаміналі мінулы сезон, як цяжка даваліся ачкі на старце, усе супернікі змагаліся, у гэтым годзе ставім задачу ў кожным матчы з пачатку сезона дамагацца максімума. Улетку якасць палёў будзе лепш, будзе лягчэй гуляць у атакуючы футбол. На дадзеным этапе пры штучных палях трэба браць па максімуме. Гэта ключавыя ачкі ў барацьбе за чэмпіёнства.

Выходзіць на замену таксама своеасаблівая задача, трэба ўзмацняць гульню, гэта таксама нялёгка. Усе, хто гуляе павінны імкнуцца да трох ачкоў, таму ролі могуць мяняцца. Пакуль так працуе, я гатовы дапамагаць камандзе, – сказаў Зубовіч.