Усе навіны

Абаронца «Славіі» Чыкіда перапыніў 4-матчавую галявую серыю

20 красавіка, 22:02
1

28-гадовы абаронца «Славіі» Павел Чыкіда не здолеў забіць мяч у матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (1:1).

Такім чынам, перапынілася яго 4-матчавая галявая серыя. У іх футбаліст забіў 5 мячоў. Зрэшты, Чыкіда працягвае ўзначальваць табліцу найлепшых бамбардзіраў. А яго каманда з 13 баламі займае першае месца ў турнірнай табліцы.