Усе навіны

Ян Масесаў: «Пасля гульні «Віцебск» быў засмучаны, што згуляў унічыю. Мінскае «Дынама» было рада гэтаму зыходу»

3 траўня, 19:40

Абаронца «Віцебску» Ян Масесаў пракаментаваў нічыю з мінскім «Дынама» ў 7-м туры ЧБ.

– Як сказаў Аляксандр Валер'евіч, то мы маглі разлічваць на гэтую перамогу, але ледзь не дацярпелі. Аднак, мы ўсё роўна зарабілі адзін бал у нашу скарбонку.

– Калі Карэн Варданян адкрыў лік, то якія думкі ў цябе ўзніклі?

– Калі Карэн змог паразіць вароты, думкі былі толькі пра тое, што нам нельга страціць канцэнтрацыю да канца першага тайма і выйсці на другую палову гульні з разуменнем пра тое, што супернік зараз будзе часцей атакаваць і ствараць нейкія моманты каля нашых варот. Таму ні ў якім разе нельга было расслабляцца.

– Як ацэніш дэбютны матч абаронца Жэні Новых, бо ў вас практычна падобныя пазіцыі на полі.

– Жэня малайчына. Не магу ацэньваць гульца, але тое, што ад яго патрабаваў трэнерскі штаб – ён выканаў. Дэбютаваць у 17 гадоў на такім стадыёне супраць чэмпіёна краіны дарагога варта!

– Чаго не хапіла нашай камандзе для таго, каб атрымаць перамогу?

– Скажу банальна. Нам не хапіла гала для таго, каб адвесці гэтыя 3 ачкі з Мінска.

– Па выніках матчу ёсць прыкрасць, што не атрымалася выйграць?

– Вельмі крыўдна. Мы прапусцілі гол са штрафнога на апошніх хвілінах. У гэтым матчы ў нас былі ўсе шанцы атрымаць перамогу. Пасля гульні наша каманда была засмучаная тым, што згулялі ўнічыю, у адрозненні ад мінчукоў, якія былі радыя гэтаму зыходу, – заявіў Масесаў.