Tribuna/Футбол/Блогі/Шкурын вярнуўся ў чэмпiянат Польшчы – самы дарагi ў клубе, мясцовыя СМI адзначылi грамадзянскую пазiцыю

Шкурын вярнуўся ў чэмпiянат Польшчы – самы дарагi ў клубе, мясцовыя СМI адзначылi грамадзянскую пазiцыю

Новы выклік для беларуса.

Аўтар — Alex Zagorski
5 ліпеня, 15:00
2
Шкурын вярнуўся ў чэмпiянат Польшчы – самы дарагi ў клубе, мясцовыя СМI адзначылi грамадзянскую пазiцыю

5 ліпеня польская «Сталь» абвясціла пра падпісанне 23-гадовага беларускага форварда Іллі Шкурына. Тэрмін пагаднення з футбалістам разлічаны да чэрвеня 2024-га года.

У мінулым сезоне клуб з Мелеца заняў 11-е месца ў польскай Экстракласе.

У новай камандзе Шкурын з цэннікам 600 тыс. еўра па Transfermarkt з'яўляецца самым дарагім футбалістам. Агульны трансфер кошт «Сталі» складае 3,83 млн еўра.

Нагадаем, у мінулым сезоне 23-гадовы форвард паспяхова выступаў за «Макабі» Петах-Тыква (Ізраіль, Д2) – дапамог клубу здабыць чэмпіёнства і, як след, павышэнне ў класе. Агулам у 33 матчах сезона Шкурын вызначыўся 15 галамі і 4 галявымі перадачамі.

Вядома, аднаго з галоўных галеадораў «Макабі» было б не супраць пакінуць у складзе, але першыя паведамленні пра тое, што ў Ізраілі беларускі форвард не затрымаецца, з'явіліся напрыканцы траўня: тады распаўсюдзілася інфармацыя, што ў паслугах Шкурына зацікаўленыя клубы вышэйшэх дывізіёнаў усё таго ж Ізраіля і Польшчы.

Галоўная праблема ў кейсе Шкурына была ў тым, што правы на футбаліста належалi маскоўскаму ЦСКА. Расійскі клуб беларус пакінуў у 2021-м годзе, перайшоўшы ў арэнду спачатку ў кіеўскае «Дынама» (8 матчаў ва УПЛ і 0+4 па «гол+пас»), потым у польскі «Ракаў» (2 матчы ў чэмпіянаце без галявых дзеяннеў) – у абедзвюх калектывах замацавацца не атрымалася. Вяртацца ў Расію для Шкурына дакладна не варыянт – Ілля выступае супраць вайны ва Украіне.

Напачатку чэрвеня агент футбаліста Валерый Ісаеў паведаміў, што ЦСКА шукае для Шкурына варыянты трансфера ці арэнды. I, зыходзячы з абвесткi «Сталi», з ёй футбалiст падпiсаў паўнавартасны кантракт. Цi прыйшлося польскаму клубу дасылаць у Расiю грошы, пакуль невядома.

Першымi пра пераход напiсалi ў выданнi SportoweFakty, дзе адзначылi грамадзянскую пазіцыю беларускага футбаліста.

– З-за яго нацыянальнай прыналежнасці стаўленне футбаліста мае важнае значэнне, бо яно ўплывае на яго спартыўную кар'еру. І ў дадзеным выпадку трэба падкрэсліць, што новае набыццё «Сталі» заняло вельмі выразную пазіцыю. У 2020 годзе ён першым з беларускіх спартсменаў публічна заявіў, што адмаўляецца выступаць за зборную на знак салідарнасці з дэмакратычнымі пратэстамі ў Беларусі і ахвярамі брутальных дзеянняў рэжымных службаў, – напісаў у артыкуле журналіст выдання Пётр Казьмiнскi.

Як лічыце, ці атрымаецца ў Шкурына ў Польшчы на другі раз?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты