Tribuna/Лыжныя вiды/Блогі/Подержи мое пиво/Канкурэнт статуі Раналду знайшоўся ў Расіі: жыхары Кунгура патрабуюць прыбраць скульптуру лыжніка праз неэстэтычнасць
Фота

Канкурэнт статуі Раналду знайшоўся ў Расіі: жыхары Кунгура патрабуюць прыбраць скульптуру лыжніка праз неэстэтычнасць

Высокае мастацтва 😂

Аўтар — Alex Zagorski
14 кастрычніка, 14:27
Канкурэнт статуі Раналду знайшоўся ў Расіі: жыхары Кунгура патрабуюць прыбраць скульптуру лыжніка праз неэстэтычнасць

Памятаеце, як у 2017 годзе мы смяяліся са статуі Крышціяну Раналду, якую ўстанавілі на радзіме партугальца ў Мадэйры? Колькі тады было мемаў...

Дык вось, у 2023-м пабрацім партугальскай статуі Раналду знайшоўся ў Расіі – жыхары горада Кунгур (каля 63 тысяч насельніцтва), што ў Пермскім краі, паскардзіліся на скульптуру лыжніка, якую ўстанавілі напярэдадні каля лыжнай базы «Сняжынка». Кунгурцы лічаць бронзавую постаць спартсмена, зробленую кавалём Антонам Кіраковым, неэстэтычнай і патрабуюць прыбраць яе. Выглядае скульптура і сапраўды крыпова.

Гэткую статую ўжо паспелі параўнаць са скульптурай Алёнкі (гераіня рускіх казак), якую ўстанавілі ў Новаваронежы ў 2020 годзе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты