Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/У Мілеўскага стала лёгка замовiць рэкламу – праўда, звычайнаму беларусу спачатку прыйдзецца падзапасiць

У Мілеўскага стала лёгка замовiць рэкламу – праўда, звычайнаму беларусу спачатку прыйдзецца падзапасiць

За грошы – так.

Аўтар — Alex Zagorski
13 верасня, 17:28
1
У Мілеўскага стала лёгка замовiць рэкламу – праўда, звычайнаму беларусу спачатку прыйдзецца падзапасiць

Ураджэнец Беларусі і зорка ўкраінскага футбола Арцём Мілеўскі, здавалася, пасля футбольнай пабудуе кар“еру блогера – вiдэа на канале былога гульца брэсцкага «Дынама» стабiльна набiралi шасцiзначную колькасць праглядаў. Аднак актыўнасць мiнчанiна прыпынiла вайна, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расiя ва Украiне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi (i ўвогуле дрэнна паўплывала на экс-спартсмена).

Аднак, здаецца, Мiлеўскi вяртаецца. Нядаўна на яго канале выйшла першае за час вайны вiдэа – пра здымкi ў кiно.

А 12 верасня ў сваiм Instagram са 116 тысячамi падпiсчыкаў Мiлеўскi апублiкаваў спасылку на новы акаўнт – «карпаратыўны». Там прапануецца «рэклама i супрацоўнiцтва» – а кошты былi яўна прадуманыя загадзя, таму i апублiкаваныя адразу.

Што сказаць – рыхтуйце вашыя грошыкi! Бо самыя танныя паслугi каштуюць ужо 400 еўра. За 500 еўра можна атрымаць ад футбаліста віншаванку з днём нараджэння – публiчна або прыватна. За 2 тысячы еўра Мiля дзеля вас праедзецца па Кiеве, а самы дарагi «пакет» каштуе 2,5 тысячы. Усе расцэнкi вы можаце пабачыць нiжэй.

А ўвечары таго ж дня Мілеўскі запосціў серыю сторыз, якая якраз вельмi падобная да рэкламнай – няўжо хуткiя першыя клiенты? Але ж атрымалася ну такое – Мiля шмат ляпаў па плячу свайго «напарнiка», але нават не змог вымавiць на камеру назву паба, у якi зазываў, ды яшчэ i «барам» яго назваў.

Затое магчымасць пакаштаваць пiва пад матч Iталiя – Украiна экс-футбалiст яўна не прапусцiў!

Таксама на «карпаратыўнай старонцы» Мілеўскага былi апублікаваныя дзве сторыз са спасылкай на Telegram-канал, які быў зарэгістраваны 12 верасня. Там апублікавалі прагноз на той жа матч паміж Італіяй і Украінай, ставіць рэкамендавалі ў канкрэтнай букмекерскай канторы – iзноў яўная рэклама. Хаця, канешне, рэкламаваць прагнозы – такi сабе ўзровень.

Але ж як бы там нi было, а падобна, што адзiн вечар прынёс Мiле пару тысяч еўра – суму, на якую звычайны беларус працуе не адзiн месяц.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты