Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/47-гадовы брамнік адгуляў палову тайма ў полі – сакрэтная зброя «Кіраўска» з Д3 напэўна вас уразіць. Як і тое, што 7 матчаў уік-энду не адбылося
Відэа

47-гадовы брамнік адгуляў палову тайма ў полі – сакрэтная зброя «Кіраўска» з Д3 напэўна вас уразіць. Як і тое, што 7 матчаў уік-энду не адбылося

Дзіўны турнір.

Аўтар — Alex Zagorski
22 жніўня, 14:53
47-гадовы брамнік адгуляў палову тайма ў полі – сакрэтная зброя «Кіраўска» з Д3 напэўна вас уразіць. Як і тое, што 7 матчаў уік-энду не адбылося

Не праходзіць і тыдня, каб на «Трыбуне» не напісалі пра якую-небудзь дзівосу з Д3. Вось і на мінулым уікендзе знайшлася інфанагода.

На 67-й хвіліне матчу 15-га тура Магілёўскага дывізіёна зоны Захад, дзе «Кіраўск» прымаў лідара «Тарпеда-Бабруйск», на пазіцыю палявога гульца выйшаў 47-гадовы брамнік Андрэй Корсакаў – і гэта пры тым, што ў гаспадароў на лаве знаходзіўся профільны паўабаронца Андрэй Марфін (які так і не паўдзельнічаў у матчы).

Адразу на сябе звяртае ўвагу антрапаметрыя ветэрана:

Гульня прадказальна скончылася разгромам «Кіраўска» – 0:7. Табліца зоны да вашай увагі:

Без фэтшэймінгу, але калі глядзіш на відэа, хочацца крычаць пра рэфармаванне другой лігі. Нагадаем, напачатку ліпеня ў Доме футбола як раз-такі абмяркоўвалі памяншэнне Д3 і стварэнне аматарскага Д4 – рашэнне абяцалі прыняць пазней.

У бок рэформаў штурхае і той факт, што ў мінулым туры другой лігі не адбыліся 7 матчаў – чатыры праз недаезд гасцей (вырашылі застацца дома кобрынскі «Атлант», «Светлагорск», рагачоўскі «Дняпро» і «Лепель»), яшчэ тры гульні пазначаныя як тэхнічны вынік («Вікторыя» 3:0* «Крупкі», «Старыя Дарогі» 3:0* «Кронан», «Слонім-Сіці» 3:0* «Чайка»).

Чытайце пра Д3 таксама:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты