Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Ух, якая інтэрнэт-бойка разгарэлася паміж ананімамі, якія выявіліся беларускімі экс-футбалістамі. Пакуль яны шукаюць час і месца для сустрэчы афлайн, раскрываем іх асобы

Ух, якая інтэрнэт-бойка разгарэлася паміж ананімамі, якія выявіліся беларускімі экс-футбалістамі. Пакуль яны шукаюць час і месца для сустрэчы афлайн, раскрываем іх асобы

Рэальныя «пацаны».

Аўтар — Alex Zagorski
29 жніўня, 11:27
1
Ух, якая інтэрнэт-бойка разгарэлася паміж ананімамі, якія выявіліся беларускімі экс-футбалістамі. Пакуль яны шукаюць час і месца для сустрэчы афлайн, раскрываем іх асобы

26 жніўня ў расійскай медыялізе нагуляўся праект рэжымнага мінскага «Дынама» – DMedia. Каманда, якую склалі з былых футбалістаў вышэйшай лігі, зборнай Беларусі і некалькіх блогераў, не здолела выйсці ў групавы этап турніра: у першым матчы накаўт-раўнда супраць казахстанскага «Уральца» была нічыя (3:3), а ў другім матчы DMedia зазнала паразу 0:1, прычым вырашальны гол аформіў беларус Ігар Зяньковіч, які ў 2013 годзе зладзіў знакаміты «карагандзец» для БАТЭ.

Паўстала пытанне: што будзе з клубам далей? Як вядома, дагэтуль DMedia існуе за грошы экс-паўабаронцы БАТЭ Станіслава Драгуна, а дзяржаўнае фінансаванне, дзеля якога ідэю праекта скралі ў блогера Уладзіслава Хаванскага, лукашэнкаўскі міністр па спорце Сяргей Кавальчук абяцаў толькі ў выпадку праходу ў групавы этап.

Ужо на наступны дзень пасля паразы ад «Уральца» ў Telegram-канале DMedia супакоіла сваю аўдыторыю на дзве тысячы чалавек. Маўляў, праект працягвае існаванне: яго ўдзельнікі маюць намер здымаць кантэнт, гуляць шоу-матчы, прадаваць мерча і гэтак далей. У дадатак згадалі ўсіх футбалістаў каманды, дзе блогераў пазначылі emoji «клоўн»:

Неўзабаве пад гэтым допісам пачалося абмеркаванне з выкарыстаннем у вялікай колькасці непрыстойных словаў:

Здавалася б, навошта звяртаць увагу на сварку невядомых асоб у каментарах? Якая розніца, што там кажа карыстальнік Siroi13 чалавеку, які хаваецца нават не пад нікам, а пад футбольным мячыкам? Але сітуацыя выглядае куды больш цікава, калі вы маеце ў сваім спісе кантактаў беларускіх футбольных сэлебрыці. З такога пункту гледжання мы бачым наступнае:

Карыстальнік Siroi13 - ніхто іншы як фігурант першай хвалі дамоўных матчаў у Беларусі, што была ў 2018 годзе, Юрый Сыраквашка. Як футбаліст «Сыр» пагуляў у шэрагу клубаў белмінора – «Полацку», «Шклове», «Хіміку», «Гарадзеі», «Баранавічах», «Клецку», «Прамені», стаўпецкім «Нёмане». Пасля сканчэння кар'еры Сыраквашка некаторы час працаваў у таксі, а потым уладкаваўся на пасаду трэнера-адміністратара ў «Прамень». Там у ліпені 2016-га ён дапамог арганізаваць дамоўны матч з «Ашмянамі», за што атрымаў узнагароду ў дзве тысячы долараў, а пасля статус персоны нон грата і тры гады «хіміі». З грашыма атрымалася сумная гісторыя: убачыўшы, як сілавікі памылкова затрымліваюць гульцоў «Ашмян», Сыраквашка схаваў узнагароду дзесьці ў лесе, а пасля ўжо і не ўспомніў дзе (але гэта не дакладна).

Пакаранне Сыраквашка адбываў у асіповіцкім ВУАТ-48, прычым нават там паспяваў гуляць у футбол.

Пра Драгуна асабліва нагадваць не трэба. Праз чорныя спісы лукашыстаў быў змушаны скончыць карʼеру, а пасля раптам назваўся лукашэнкаўскім патрыётам. Хутка пасля гэтага пачаў свае вопыты (пакуль няўдалыя) у медыяфутболе.

У гэтай гісторыі актуальным бачыцца толькі адно пытанне: калі справа ўсё ж дойдзе да сустрэчы, то Драгун прыедзе на яе адзін або Сыраквашка раптам акажацца на сутках, як і стваральнік праекту Inform, які імкнуўся прабіцца ў расійскую медыялігу яшчэ тады, калі DMedia не існавала, а сёння трымае гэтыя фантазіі пры сабе і ўвогуле знаходзіцца ўбаку ад працэсаў?

Калі Драгун прыедзе не адзін, то выбачэнні Сыраквашкі будуць самымі глыбокімі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты