Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Акардэон, трактар, каровы і вёска. Як беларускага галкіпера прэзентавалі ў азербайджанскім клубе. Нехта назаве гэта крынжом!
Відэа

Акардэон, трактар, каровы і вёска. Як беларускага галкіпера прэзентавалі ў азербайджанскім клубе. Нехта назаве гэта крынжом!

Як вам?

Аўтар — Бэзавы Кіт
14 ліпеня, 10:31
Акардэон, трактар, каровы і вёска. Як беларускага галкіпера прэзентавалі ў азербайджанскім клубе. Нехта назаве гэта крынжом!

Экс-варатар «Слуцка», «Іслачы», «Гарадзеі», «Ліды», «Немана» Уладзіслаў Васілючак у ліпені трабіў ў Азербайджанскі клуб «Кяпяз», дзе ўжо выступае іншы беларус Ягор Хвалько. Клуб з горада Гянджы ў мінулым розыгрышы заняў 8-е месца.

Магчыма, крэатыўныя працаўнікі ў новай камандзе Васілючака вельмі ўразіліся заўзятарамі «Іслачы», бо там галкіперу зрабілі вясковую касплэй-прэзентацыю – з акардэонам, каровамі і трактарам.

Уладзіслаў нават сам узяў у рукі музычны інструмент, каб арганічна трапіць у вясковую атмасферу. А памятаеце, як гульцы “ваўкоў” чысцілі снег?

Мы вельмі спадзяемся, што ў сезоне беларус не будзе прасіжваць порткі на лаўцы запасных. Бо на дадзены момант асноўным супернікам за месца ў браме з'яўляецца 20-гадовы азербайджанец Елгюн Байрамаў.

Вось як на гэтае відэа адрэагавалі заўзятары:

Ёсць і крытычныя заўвагі пра картонку пад галкіперам - каб ён не вымазаў форму аб брудную зламаную лаўку:

Іншыя пасты блога

Усе пасты