Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Дубль «Іслачы» атрымаў пяць чырвоных, пакуль адкладаў чужое чэмпiёнства – ёсць версiя, што суддзя запомнiў удар мячом
Відэа

Дубль «Іслачы» атрымаў пяць чырвоных, пакуль адкладаў чужое чэмпiёнства – ёсць версiя, што суддзя запомнiў удар мячом

Трапiў пад раздачу i сын Жукоўскага.

Аўтар — Alex Zagorski
29 верасня, 23:59
Дубль «Іслачы» атрымаў пяць чырвоных, пакуль адкладаў чужое чэмпiёнства – ёсць версiя, што суддзя запомнiў удар мячом

Дубль мінскага «Дынама» разносіў моладзевы чэмпіянат без адзінай страты пунктаў – да 28 верасня.

У гэты дзень у перанесеным матчы 16-га тура сталiчны клуб гуляў з «Іслаччу», якая займае сёмы радок. Перамога гарантавала б «Дынама» вельмi ранняе чэмпiёнства ў турнiры. Але «Iслач» здолела адкласцi чужое свята. З 22-й хвiлiны пасля гола паўабаронцы Кірыла Гоманава (ВІДЭА) «ваўкi» вялi да самай канцоўкi матча – але на шостай даданай хвіліне лік зраўняў Арцём Сакалоўскі выратаваў для дынамаўцаў нiчыю i магчымасць правесцi хаця б «непераможны» сезон.

Цікавасць прыцягнулi i 15 жоўтых картак, якiя раздаў у гэтым матчы Кірыл Апановіч. Чатыры з iх сталi другiмi – i ўсякi раз у складзе «Iслачы». Пачалося з таго, што на 73-й хвiлiне другое папярэджанне атрымаў форвард Арцём Давiдовiч. А ўжо праз дзве хвiлiны дзве жоўтыя запар зарабiў галоўны трэнер Валерый Цыганенка – на вiдэа можна ўбачыць, як ён эмацыянаваў, а, пакідаючы поле, яшчэ i паслаў кагосьці ў вядомым напрамку. Праз 10 хвілін адзiную за матч прамую чырвоную атрымаў памочнік Цыганенкi Ігар Зюлеў – так адзiным трэнерам на скамейке «Iслачы» застаўся коўч брамнiкаў Сяргей Туранок. Хаця ў камернай атмасферы матча дубляў з трыбуны кiраваць камандай, канешне, праблемы няма.

Яшчэ дзве жоўтыя ўжо у даданы час атрымаў абаронца Арцём Трушынскі (на 98-й), а пасля фінальнага свістку зарабiў другое папярэджанне i Арсень Жукоўскі, сын экс-трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага.

Мiнскае «Дынама», якое выклала адзiнае вiдэасведчанне чырвоных картак у TikTok, выказала здагадку, што суддзя Апановіч так помсцiў за вынас паўабаронца «Iслачы» Арцёма Зiмiна, якi трапiў дакладна ў рэферы. Каб ачуняць, арбітру спатрэбіўся пэўны час.

Тым не менш чэмпiёнамi дублёры «Дынама» могуць стаць 1 кастрычнiка, калi БАТЭ з другога месца згуляе ўнiчыю з «Тарпеда-БелАЗ» з трэцяга. А каб нi на каго не глядзець, дынамаўцам дастаткова ў сваiх яшчэ сямi матчах набраць усяго два ачкi.

Іншыя пасты блога

Усе пасты