Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/«BEARDкевіч». БАТЭ крэатыўна прадставіў свайго навічка: усе адпусцілі бароды, нават жанчыны! Спадзяемся, што гэта не касплэй на Прыгожына
Фота

«BEARDкевіч». БАТЭ крэатыўна прадставіў свайго навічка: усе адпусцілі бароды, нават жанчыны! Спадзяемся, што гэта не касплэй на Прыгожына

Барада!

Аўтар — Бэзавы Кіт
6 ліпеня, 13:56
«BEARDкевіч». БАТЭ крэатыўна прадставіў свайго навічка: усе адпусцілі бароды, нават жанчыны! Спадзяемся, што гэта не касплэй на Прыгожына

Сёння стала вядома, што ў БАТЭ з“явіўся новы гулец - Руслан Хадаркевіч, які прыйшоў у клуб адразу пасля сыходу з мінскага «Дынама» па пагадненні бакоў.

Па інфармацыі Tribuna.com, кантракт з абаронцам, які правёў на полі ў гэтым сезоне 0 матчаў, разлічаны на паўтара гады.

У клубе змаглі падрыхтавацца да прэзентацыіі і акрамя стандартнага фатаздымка ў новай атрыбутыцы зладзілі відэа. Па сюжэце гулец прыязджае на клубную базу ў Дудзінцы, дзе адбываецца нешта дзіўнае - увесь персанал адпусціў рыжыя бароды!

Нават жанчына, якая займаецца чысткай формы футбалістаў - з барадой.

Спадзяемся, што гэта не касплэй на «повара» Пуціна Яўгена Прыгожына. Якраз у гэты час у прарасійскіх тэлеграм-каналах з“явіліся фатаздымкі вобразаў Прыгожына, якія ён выкарыстоўваў для працы ПВК «Вагнер» за межамі Расіі.

Магчыма, гэтыя фота былі здабытыя ў ходзе нядаўніх ператрусаў у кватэрах і офісах, звязаных з Прыгожыным.

Такія пераўвасабленні для барысаўчан - не нешта новае. Памятаеце, як мяняў сваю знешнасць журналіст “Трыбуны” Аляксандр Івулін? Ён успомніў той выпадак так:

Іншыя пасты блога

Усе пасты