Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Вось гэта паварот: экс-гулец «Барсы», які паехаў па грошы ў Саудаўскую Аравію, глядзеў матч былой каманды па «Беларусь 5»

Вось гэта паварот: экс-гулец «Барсы», які паехаў па грошы ў Саудаўскую Аравію, глядзеў матч былой каманды па «Беларусь 5»

Пашанцавала, бо маглі паказаць матч «вышкі».

Аўтар — Alex Zagorski
18 верасня, 08:42
Вось гэта паварот: экс-гулец «Барсы», які паехаў па грошы ў Саудаўскую Аравію, глядзеў матч былой каманды па «Беларусь 5»

Малкам адносіцца да той катэгорыі футбалістаў, якія правялі паспяховы сезон у якім-небудзь сярэдняку і за вялікія грошы паехалі ў зорны клуб, дзе загуляць у выніку не атрымалася. Вось і бразілец змяніў у 2018-м годзе «Бардо» на «Барселону», дзе яго лічылі вялікім талентам і прапанавалі кантракт на пяць гадоў, а ўжо праз год прадалі ў расійскі «Зеніт» за 41,5 млн еўра – рэкордная купля ў гісторыі РПЛ.

Ужо ў 2023-м Малкам стане і рэкордным продажам у гісторыі расійскага футбола – саудаўскі «Аль-Хіляль» адсыпаў за найлепшага бамбардзіра і гульца мінулага сезона РПЛ 60 млн еўра. Так, няхай зараз у Аравіі футбольны бум, але такі кірунак развіцця кар'еры 26-гадовага гульца выглядае, так бы мовіць, «пахавальным».

Але цяпер мы ведаем, што ў Саудаўскай Аравіі не так проста паглядзець расійскую прэм'ер-лігу: у нядзелю там гулялі «Рубін» Віталя Лісаковіча і Аляксандра Мартыновіча з «Зенітам». Сустрэча скончылася разгромам казанцаў 0:3, а Малкам апублікаваў у Instagram сторыз, дзе ён падтрымлівае свой былы клуб, гледзячы трансляцыю з лагатыпам «Беларусь 5».

Канешне, наўрад ці Малкам глядзеў афіцыйны стрым беларускага тэлеканала. Тым не менш можна сказаць, што бразільцу пашанцавала – «Беларусь 5» магла паказваць матч вышэйшай лігі паміж «Мінскам» і «Шахцёрам» (0:0), які пачаўся ў той жа час, але замест роднага футбола вырашылі паказваць расійскі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты