Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Мем дня: жонка Бекхэма ў дакументалцы хацела схлусіць пра паходжанне з рабочага класу. Дэвід прымусіў сказаць праўду

Мем дня: жонка Бекхэма ў дакументалцы хацела схлусіць пра паходжанне з рабочага класу. Дэвід прымусіў сказаць праўду

«На якой машыне цябе вазілі ў школу?»

Аўтар — Alex Zagorski
5 кастрычніка, 15:28
Мем дня: жонка Бекхэма ў дакументалцы хацела схлусіць пра паходжанне з рабочага класу. Дэвід прымусіў сказаць праўду

4 кастрычніка стрымінгавы сэрвіс Netflix выпусціў дакументальны серыял пра зорнага экс-футбаліста зборнай Англіі і «Манчэстэр Юнайтэд», а цяпер аднаго з уласнікаў «Інтэра» Маямі Дэвіда Бекхэма. Стужка складаецца з чатырох эпізодаў, кожны з якіх доўжыцца больш за гадзіну.

У першай серыі, сярод іншага, жонка былога спартсмена Вікторыя распавяла гісторыю знаёмства з Дэвідам.

– Я ўвогуле не люблю футбол! Не любіла тады, не люблю і цяпер. Але я бачыла яго фота ў часопісах, і ён відавочна быў вельмі сімпатычным юнаком. Я хадзіла да яго на гульні не таму, што пераследвала, мне проста хацелася пабачыцца.

Аднойчы я ўбачыла, як пасля матчу футбалісты пайшлі ў бар, а Дэвід размаўляў з бацькамі. Я вельмі блізкая са сваёй сям'ёй, і мне спадабалася гэтая ягоная рыса характару.

Бекхэм жа быў не такі шматслоўным:

– Калі я ўпершыню з ёй загаварыў, я проста закахаўся! – лаканічна распавёў Дэвід.

А далей здарыўся вельмі камічны эпізод: Вікторыя пачала расказваць, што яны з мужам выйшлі з «рабочага класу». Бекхэм, які ў гэты момант знаходзіўся ў іншым пакоі, з'явіўся ў кадры і літаральна прымусіў жонку расказаць праўду.

– Мы абодва былі родам з рабочых сямей, нашыя бацькі працавалі не пакладаючы рук. Мы прадстаўнікі рабочага класу...

– Гавары шчыра! – адкрывае дзверы Бекхэм.

– Я так і раблю!

– Без хлусні.

– Я і так шчырая!

– На якой машыне цябе ў школу вазілі?

– Мой бацька...

– Проста адкажы.

– Мой бацька...

– Што гэта была за машына?

– Тут проста не адкажаш...

– На якой машыне бацька вазіў цябе ў школу?

– Калі як...

– Не!

– Добра, у 80-я ў бацькі быў Rolls-Royce, – здалася Вікторыя.

– Дзякуй, – адказаў задаволены Бекхэм і знік. Жонка жа такім «допытам» відавочна была незадаволеная.

Нагадаем, што Дэвід і Вікторыя ажаніліся 24 гады таму. У шлюбе ў іх нарадзіліся чатыры дзіцяці: сыны Бруклін, Рамэа, Круз і дачка Харпер. Сярэдні сын Бекхэма – Рамэа – таксама стаў футбалістам. Цяпер ён выступае ў другой камадзе «Брентфарда» на пазіцыі форварда.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты