Tribuna/Іншыя/Блогі/ЧестнОК/Што казалі беларускія селебрыціс (і не толькі) пра новы фільм Івуліна «Разорванная Беларусь» – атрымалася вельмі эмацыйная праца

Што казалі беларускія селебрыціс (і не толькі) пра новы фільм Івуліна «Разорванная Беларусь» – атрымалася вельмі эмацыйная праца

«Пакуль мы разам, у нашых сілах наблізіць вяртанне».

Блог — ЧестнОК
Аўтар — Alex Zagorski
13 кастрычніка, 13:08
Што казалі беларускія селебрыціс (і не толькі) пра новы фільм Івуліна «Разорванная Беларусь» – атрымалася вельмі эмацыйная праца

11 кастрычніка на YouTube-канале «ЧестнОК» выйшаў фільм Аляксандра Івуліна «Разорванная Беларусь». Стужка ўвабрала ў сябе эмацыянальныя гісторыі беларусаў, што вымушана пакінулі Радзіму пасля жніўня 2020 года.

– Нас хочуць раз'яднаць і сказаць, што зараз Беларусі дзве: адна – унутры краіны, другая – звонку. Гэта фільм пра нашу агульную Беларусь. Вы ў ёй жывяце, а мы яе снім і марым вярнуцца, – напісаў Івулін.

За суткі фільм сабраў 51 тысячу праглядаў – гэта самае папулярнае відэа на канале «ЧестнОК» са жніўня гэтага года. Стужка выклікала буйнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках BE-сегмента, таму мы вырашылі паглядзець, што казалі пра фільм беларускія селебрыціс.

Пост-рэфлексію апублікавала ў сваім Instagram абраная прэзідэнтка Беларусі, лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская:

– Часам мы ўсе можам не разумець, як шмат людзей вакол нас адчувае тое ж самае: сум па дому, па блізкіх, па ладу жыцця і шчырую надзею калісьці абавязкова вярнуцца ў Беларусь.

Фільм Сашы Івуліна – выбітная спроба нагадаць беларусам: як бы цяжка ні было, вакол заўсёды ёсць тыя, хто цябе разумее. Нават без словаў.Гэта яшчэ адзін напамін усім нам пра тое, што пакуль мы разам і верым адно ў аднаго, у нашых сілах наблізіць вяртанне дадому.

– Саша Івулін зняў вялікі неспартыўны выпуск, прыгожы і светлы, пра Беларусь па-за канцлагерам. Атрымалася амаль кіно, абавязкова паглядзіце, – напісаў у сваім Facebook Дзмітрый Навоша, заснавальнік «Трыбуны».

– Шчыра кажучы, малавата падзей, якія зараз могуць натхніць і даць надзею, што штосьці калісьці наладзіцца. Шмат скандалаў, шмат вайны і рэпрэсій вакол. Але вось Саша Івулін знайшоў тэму, якая не пра дзве Беларусі, якая не пра падзел і якая не пра спрэчкі. Аднолькава баліць цяпер і тым, хто з'ехаў, і тым, хто застаўся. Беларусь адна, беларусы крутыя, а «Каштан» смачны.

Эмоцыі тых, хто з'ехаў, зразумелыя. Цікава, якім чынам успрымаецца з Беларусі, – выказаўся пра фільм кіраўнік «Трыбуны» Максім Беразінскі.

– Такі сядаеш за ютуб і думаеш: пагляджу да канца фільм Івуліна пра беларусаў-эмігрантаў – і каб ніводнай слязінкі! І ўжо ў канцы трэцяй хвіліны неяк паплыў, – напісаў Ягор Марціновіч, галоўрэд «Нашай Нівы», які пасябраваў з Івуліным у СІЗА па вуліцы Валадарскага ў Мінску.

– Гэта мы з Сашам Івуліным ля самай мяжы Літвы з Беларуссю ў невялікай вёсцы Нарвілішкі. Каб туды патрапіць, трэба запытваць адмысловы дазвол на праезд і паказваць дакументы на кантрольным пункце. Едзеш туды месцамі ўздоўж агароджы з калючым дротам. Там, за гэтым дротам, дом. Да дрыжыкаў. Месца маляўнічае. Узгорак, прыгожая сядзіба 16 стагоддзя, палі і буслы. Тут Саша і вырашыў зняць мяне для фільма пра беларусаў, якія хочуць вярнуцца. Я з гэтай нагоды апранула сваю цішотку ІВУЛІН 25. Мы ў ёй запісвалі ТОК з Кацяй Сныцінай, калі Саша сядзеў. Нарэшце Саша выйшаў і працягвае рабіць крутыя рэчы, – распавяла пра здымкі фільму Настасся Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы».

У сторыз свайго Instagram фільм Івуліна прапіярыў лідар гурту «Дай дорогу!» Юрый Стыльскі – ён таксама прымаў удзел у здымках.

Тое самае зрабілі TikTok-блогерка Лізавета Ветрава, стваральнік YouTube-канала «жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў, вядучая і аўтар шоу аб фемінізме «Женщины тяжелого поведения» Кацярына Раеўская, пісьменнік Саша Філіпенка, стэндаперы Міша Ільін і Ідрак Мірзалізадэ, спявачка Ганна Шаркунова.

Падтрымаў фільм Івуліна і расійскі блогер, аўтар YouTube-канала «КраСава» Яўген Савін.

Не прайшлі міма і прадстаўнікі сумленнага беларускага спорту – «Разорванную Беларусь» парэкамендавалі сваім падпісчыкам Алена Леўчанка, Кацярына Сныціна, Сцяпан Папоў і Сямён Букін.

Яшчэ фільм Івуліна падтрымалі гурт NaviBand, іх прадзюсар і аўтар ютуб канала «Лонгплэй» Аляксандр Табольскі, беларускі журналіст, музычны крытык і кіроўны канала «Міністэрства сепультуры» Аляксандр Чарнуха, Былая актрыса Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш.

Як на «Разорванную Беларусь» адрэагаваў блогер «Грустный Коленька».

А вось журналіста Паўла Горбача асабліва крануў момант з дачкой беларускага палітвязня Эдуарда Пальчыса.

А што скажаце пра фільм Івуліна вы?

Іншыя пасты блога

Усе пасты