Tribuna/Футбол/Блоги/ЧестнОК/Івулін дэбютаваў за каманду, якая носіць яго імя: адразу вызначыўся дублем і ўратаваў сваіх ад паразы
Відэа

Івулін дэбютаваў за каманду, якая носіць яго імя: адразу вызначыўся дублем і ўратаваў сваіх ад паразы

Школа «Крумкачоў».

Блог — ЧестнОК
Автор — Бэзавы Кіт
16 мая, 14:38
4
Івулін дэбютаваў за каманду, якая носіць яго імя: адразу вызначыўся дублем і ўратаваў сваіх ад паразы

Хлопцы з Беларусі, якія жывуць цяпер у Польшчы, стварылі нізку каманд для ўдзелу ў адным з аматарскіх чэмпіянатаў Варшавы. Усе каманды называюцца Ivulin Team і акрамя гэтага яшчэ маюць лічбавы дадатак (І, ІІ, ІІІ і гэтак далей) – яны раскіданыя па розных дывізіёнах Liga Bemowska.

Відавочна, што гэтая клубная сістэма стваралася, каб падтрымаць YouTube-блогера Аляксандра Івуліна, вядоўцы канала «ЧестнОК» і аўтара праекта «А Саша выйдзе», у якім ён здолеў стаць сапраўдным футбалістам першай беларускай лігі ў складзе «Крумкачоў» (на жаль, тая гісторыя абарвалася праз затрыманне сілавікамі Лукашэнкі).

Пакуль Івулін знаходзіўся ў вязніцы, неабыякавыя беларусы стварылі клуб яго імя. Ну а на днях адбылося нешта досыць незвычайнае: Саша Івулін дэбютаваў за Ivulin Team. Выйшаў у складзе каманды №3 – і адразу вызначыўся дублем.

Першы гол – вельмі класны, хаця варта рабіць папраўку на ўзровень супернікаў.

Другі мяч прасцейшы, затое здабыў для каманды нічыю - 2:2.

Другие посты блога

Все посты